- паняверка
- паняверка, -і
ж.
Неопределённое положение; потеря веры во что-либо.Вельмі можа быць, што тут і пачыналася яго (Кастуся) шчасце: прынамсі, цяжкая паняверка не гняла яго душы і не сеяла ў ёй смутку. Чорны. Па сваёй натуры Тодар Пракопавіч Несцяровіч быў аптыміст, ніколі і ні пры якіх акалічнасцях не ўпадаў у паняверку. Сачанка. І ўсё ўстаюць перад намі неадольныя пытанні: чаму яны маглі і чаму апынуліся мы ў такой паняверцы? Клышка.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.